Лукашэнка паляцеў ратаваць накрадзенае

Сёння у праграме прапануем вашай увазе матэрыялы па наступных тэмах і навінах:


  • Вырак Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі без зменаў.
  • Лукашэнка паляцеў з візітам да султана Амана. Чым яму можа быць цікавая гэтая краіна?
  • Падсумуем разам з Франакам Вячоркам Беларускія дні ў Бруселі.
  • Пасля ліквідацыі пажару ў ГЦ «Беларусь», які адбыўся ў Віцебску 13 снежня, ратавальнікі працягнулі аглядаць памяшканні гандлёвага цэнтра і не знайшлі там людзей. У выніку ж пажара - двое пацярпелых у рэанімацыі. Яны ў цяжкім стане. Агулам у шпіталь трапілі 16 чалавек, у тым ліку адное дзіця.
  • Па запрашэнні фонду Талая ў Беларусі пабывалі яшчэ 10 дзяцей з акупаванага Данецка.
  • 15 снежня – 90 гадоў з дня народзінаў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.


  • Навіны замежжа: 


Прэзідэнтам Грузіі абралі былога футбаліста Міхаіла Кавелашвілі. Упершыню кіраўніка дзяржавы абіраў не народ, а Калегія з 300 выбаршчыкаў. Дзейная прэзідэнтка Саломе Зурабішвілі адмаўляецца пакідаць свой пост, назваўшы выбары незаконнымі. Апазіцыя байкатавала выбары.

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйное нафтавае прадпрыемства каля Арла.

Расея, верагодна, пачала выводзіць войскі з Сірыі. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі.

Парламент Паўднёвай Карэі падтрымаў імпічмент прэзідэнту.

Іранская спявачка дала анлайн-канцэрт без хіджабу, цяпер ёй пагражае турэмнае зняволенне.


  • У Менску адкрыліся ялінкавыя кірмашы, а ў Берасці забаранілі Санта-Клаўса, сані, аленяў і і папулярныя хіты кшталту “Happy new year”.