навіны

Цыклон забраў тысячы жыццяў на архіпелагу Маёт

Наступствы разгулу непагадзі на востраве Маёт. Фота: Mayotte la 1ère / Х
Наступствы разгулу непагадзі на востраве Маёт. Фота: Mayotte la 1ère / Х
podpis źródła zdjęcia

На французскі архіпелаг Маёт у Індыйскім акіяне абрынуўся разбуральны цыклон Шыдо, які стаўся самым моцным цягам апошніх ста гадоў. Лік ахвяраў можа весціся на сотні, а то і на тысячы.

На архіпелагу, які месціцца ў Індыйскім акіяне на захад ад Мадагаскару, жывуць больш за 320 тысяч чалавек, і, паводле ацэнак мясцовых уладаў, колькасць загінулых можа дасягаць сотняў ці нават тысячаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

На вечар 15 снежня была пацверджаная смерць 14 чалавек, больш за 250 асобаў атрымалі раненні. Аднак падлічыць колькасць ахвяраў складана, бо шмат якія мясціны застаюцца без сувязі. Ацаніць поўную карціну пакуль немагчыма яшчэ і таму, што мясцовая традыцыя (жыхары архіпелагу вызнаюць іслам) патрабуе хаваць памерлых цягам содняў.

Наступствы разгулу непагадзі на востраве Маёт. Фота: Mayotte la 1ère / Х
Наступствы разгулу непагадзі на востраве Маёт. Фота: Mayotte la 1ère / Х

У выніку непагадзі былі цалкам разбураны слабыя і старыя будынкі, у якіх, паводле падлікаў, жылі каля 100 тысяч чалавек. Ёсць асцярогі, што мноства з іх магло загінуць.

Цыклон ударыў па архіпелагу ў ноч на 14 снежня, выклікаўшы моцныя разбурэнні. Хуткасць ветру дасягала 225 км/г, што зрабіла Шыдо самым разбуральным штормам для гэтага рэгіёну за апошнія сто гадоў. 

На востраве Маёт працягваецца выратавальная аперацыя. Францыя накіравала туды вайскоўцаў і ратаўнікоў, а таксама гуманітарную дапамогу. Незадоўга да ўдару стыхіі былі адкрытыя часовыя цэнтры размяшчэння пры мясцовых школах (каля 70), але ў іх паспела схавацца толькі невялікая частка насельніцтва.

Адміністрацыйны цэнтр архіпелагу, горад Мамудзу, амаль ізаляваны: дарогі перакрытыя, дастаўка прадуктаў і вады магчымая толькі паветрам. У найбліжэйшыя дні на Маёт для каардынацыі дапамогі прыбудуць дадатковыя ратаўнікі і міністр унутраных справаў Францыі.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10