навіны

На судзе над абвінавачаным у забойстве беларускі ў Варшаве заслухаюць псіхіятраў

img
Абвінавачаны ў забойстве беларускі Лізы Дор'ян С. перад другім пасяджэннем суда. Варшава, Польшча. 16 снежня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

16 снежня ў Акруговым судзе Варшавы адбудзецца другое пасяджэнне ў справе Дор’яна С., абвінавачванага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы. Там заслухаюць таксіколага, сексолага і псіхіятраў, а таксама бацькоў фігуранта.

Як паведамілі «Белсату» ў прэс-службе Акруговага суда Варшавы, частка працэсу пройдзе ў закрытым рэжыме:
,,

«Суд закрыў пасяджэнне для публікі для заслухоўвання экспертаў: таксіколага, псіхіятраў і сексолага, а таксама найбліжэйшых сваякоў абвінавачванага Дор’яна С.».


Плануецца таксама прамова пракурора, і, як папярэдзілі ў судзе, сённяшняе пасяджэнне можа цалкам прайсці за зачыненымі дзвярыма.
Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дор’ян С. у залі суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат

«Не ведаю, чаму згвалціў, не пазнаваў сябе». Дор’ян С. распавёў, як забіў Лізу

навіны

Суд пачаў разглядаць справу 23-гадовага Дор’яна С. 4 снежня. Маладзён прызнаў віну ў разбоі і згвалтаванні, але не ў забойстве. Сцвярджае, што пазбаўляць дзяўчыну жыцця не хацеў.


Дор’ян С. паведаміў у сваіх паказаннях, што планаваў абрабаваць краму ці бар, каб здабыць грошы на аплату кватэры, аднак трапіў на Лізу:


«Я не хацеў яе забіць. Я прыціснуў яе да сцяны і загадаў аддаць мне грошы, але яна мяне не разумела. Тады я перайшоў на англійскую мову, і тады яна мяне зразумела, запыталася, колькі мне трэба грошай, я сказаў: усе. Яна сказала: добра – але папрасіла, каб я аддаў ёй тэлефон, які забраў. Калі яна ўзяла тэлефон, я падумаў, што яна будзе тэлефанаваць у паліцыю, і пачаў яе душыць рукамі, а потым зняў сваю папругу, абвязаў вакол ейнай шыі і прывязаў яе да брамы, каб мець пэўнасць, што яна не ўцячэ і не паведаміць у паліцыю».


Дор’ян заціснуў папругу на шыі дзяўчыны і пачаў распранаць яе:


«Я не ведаю, чаму я гэта рабіў. Яна была без прытомнасці. Я згвалціў яе. Быў адзін акт».

Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дор’ян С. у залі суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат

Суд заслухаў шакавальныя сведчанні імавернага забойцы беларускі Лізы і назваў дату выраку

навіны

Пасля гэтага хлопец пакінуў Лізу ляжаць без вопраткі, забраў банкаўскія карткі і тэлефон непрытомнай дзяўчыны ды пайшоў дадому:


«Я не пазнаваў сябе. Я не ведаю, чаму згвалціў яе. Калі ішоў дамоў, да мяне пачало даходзіць тое, што адбылося».


Маладзёну пагражае ад 12 гадоў да пажыццёвага зняволення. Чакаецца, што суд агучыць вырак 13 студзеня.


Злачынства ў цэнтры Варшавы адбылося ў ноч на 25 лютага. Паводле следства, Дор'ян С. згвалтаваў беларуску і намагаўся яе задушыць. Дзяўчыну шпіталізавалі ў крытычным стане, праз шэсць дзён яна памерла.


Дар’я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10