навіны

У выніку ДТЗ з маршруткаю пацярпелі васьмёра чалавек

Маршрутнае таксі трапіла ў ДТЗ у Валожынскім раёне.
Маршрутнае таксі трапіла ў ДТЗ у Валожынскім раёне. Фота: МВД Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Раніцаю 16 снежня ў Валожынскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам маршруткі, у якім пацярпелі васьмёра чалавек. 

Здарэнне адбылося каля 9:00 на 27-м кіламетры дарогі Пяршаі – Івянец – Нясвіж, што пралягае ў Валожынскім раёне, паведамляе МУС Беларусі. 

ДТЗ адбылося з прычыны таго, што 66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. У выніку аварыі мікрааўтобус перакуліўся.

Маршрутка вылецела ў кювет і перакулілася. Фота: МВД Беларуси / Telegram
Маршрутка вылецела ў кювет і перакулілася. Фота: МВД Беларуси / Telegram
Аварыя пад Смалявічамі. (Фота: МУС)

У справе аб смяротным ДТЗ пад Смалявічамі вынесены прысуд галоўнаму інжынеру філіялу «Менаблаўтатрансу»

навіны

У выніку васьмёра чалавек з рознымі траўмамі былі дастаўленыя ў шпіталь.

Як паведамляюць у тэлеграм-канале МУС, на задняй восі маршруткі былі ўсталяваныя апоны, вышыня пратэктара якіх была ніжэйшая за дапушчальную.

Нагадаем, што ДТЗ з удзелам маршрутак – нярэдкая з’ява на беларускіх дарогах. Гэтак, 24 чэрвеня ў Гарадзенскай вобласці перакулілася маршрутка, у якой былі занятыя ўсе пасажырскія месцы. Пасля аварыі адну пасажырку шпіталізавалі з рознымі траўмамі. 

21 чэрвеня на 107-м кіламетры трасы Р-3 (Лагойск – Глыбокае – мяжа Латвіі) у выніку сутыкнення «Volkswagen Passat» і мікрааўтобус «Iveco Daily» вылецелі ў кювет. Кіроўца «Volkswagen Passat» і 36-гадовая пасажырка загінулі на месцы, пацярпелі 11 пасажыраў мікрааўтобуса.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10