навіны

Беларускія дыпламаты пакінулі амбасаду ў Сірыі

Амбасада Беларусі ў Дамаску
Амбасада Беларусі ў Дамаску. Крыніца: reform.news
podpis źródła zdjęcia

Дыпламатаў беларускай амбасады ў Сірыі вывезлі ў Менск. У МЗС гэта патлумачылі сітуацыяй, што склалася ў краіне іх перабывання.

Ізраільскія ВПС наносяць удары па ракетных базах у Сірыі. Фота: скрыншот з відэа / ASTRA/ Telegram
Ізраіль наносіць ракетныя ўдары па былых расейскіх базах у Сірыі навіны

«Амбасадар у Сірыі Юрый Слука некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца паглыблена ацаніць сітуацыю», – паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы МЗС Беларусі.

У сталіцы Лівану, Бэйруце, разгарнулі часовы консульскі пункт амбасады Беларусі ў Сірыі, у якім будзе далей праводзіцца консульская дзейнасць, а таксама надавацца магчымая дапамога грамадзянам Беларусі. 

Нагадаем, што 8 снежня адбылося падзенне рэжыму Башара аль-Асада, які кіраваў Сірыяй з 2000 года, прыйшоўшы на змену свайму бацьку (кіраваў з 1971-га). 

2 снежня МЗС Беларусі выказвала падтрыманне Башару аль-Асаду «ў звязку з атакамі тэрарыстычных фармаванняў» у правінцыях Алепа і Хама ды пацвярджала «цвёрдую адданасць суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі і падтрымлівалі намаганні Дамаску і яго хаўруснікаў у адбіцці тэрарыстычнай пагрозы і стабілізацыі сітуацыі». 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10