Сёння ў праграме прапануем вашай увазе матэрыялы па наступных тэмах і навінах:
- Новы год ідзе па зямлі. Некаторыя краіны ўжо сустрэлі 2025, вось-вось ён наступіць у Беларусі.
- Урад да канца 2025 года працягнуў забарону на ўвоз асобных тавараў з «несяброўскіх краінаў».
- На фоне падзення ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстана. Але "сяброўская" краіна не спяшаецца прадаваць Лукашэнку сваю бульбу.
- Беларускім настаўнікам плануюць паэтапна падвышаць заробкі ў 2025 годзе. Адпаведная пастанова з’явілася на нацыянальным інтэрнэт-партале.
- “Я стаміўся, я сыходжу”. 25 гадоў таму Ельцын сказаў сваю знакамітую фразу. Ці меў Лукашэнка шанцы тады ўскочыць на крамлёўскі трон? Да якіх наступстваў прывёў прыход да ўлады чэкістаў на чале з Пуціным?
- Асоба году па версіі інтэрнэт-рэдакцыі "Белсату" – Паліна Шарэнда-Панасюк.
Дайджэст асноўных падзей 2024-га года:
- Дроны ў небе над Беларуссю;
- ЗСУ перанеслі вайну на тэрыторыю Расеі, але і згубілі частку сваёй тэрыторыі;
- Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, часопіс Time назваў яго чалавекам года;
- Падзенне рэжыму Асада ў Сірыі;
- На канферэнцыі “Вольная Беларусь” дэмсілы дамовіліся працягнуць паўнамоцтвы Святланы Ціханоўскай да дэмакратычных выбараў;
- Падрыхтоўка лукашыстаў да “выбараў; Мігранцкі крызіс:
- На мяжы забіты польскі жаўнер;
- Пачалі выходзіць на волю выйшлі некаторыя палітвязні, але з’яўляюцца і новыя.
- Для музыкаў, якія з’ехалі з Беларусі і Расеі запусцілі новы лэйбл. Якія магчымасці гэта дасць?
- 619 363 еўраў. Столькі ў 2024 сабралі на платформе BYSOL для пацярпелых ад рэпрэсіяў беларусаў.
- Як Беларусь рыхтуецца да сустрэчы новага году.
- Анонс навагодняга канцэрту на Белсаце.