Галоўныя падзеі дня ў "Аб'ектыве":
- 18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог чэмпіёна свету ў шахматах.
- Ініцыятыва “Белпол” прадставіла справаздачу, як рэжым Лукашэнкі фальсіфікаваў і працягвае фальсіфікаваць выбары ў Беларусі.
- Лукашэнка назваў падрыхтоўку да "выбараў" "перадвыбарчай вакханаліяй".
- Публічная перапалка паміж Лукашэнкам і прэмьер-міністрам Арменіі Ніколам Пашыньянам падчас паседжання вышэйшага савету краін Еўразійскага эканамічнага савета. Лукашэнка заявіў, што наступнае паседжанне гэтай арганізацыі пройдзе ў Менску. Пашыньян адказаў, што армянская дэлегацыя прыме ў ім ўдзел па відэасувязі. Каментуем.
- Лукашэнка пасля саміту ЕАЭС чарговы раз папрасіў у Пуціна дзясятак ракетаў "Арэшнік". Чым вельмі здзівіў расейскага кіраўніка. Пасля гэтага Пуцін вымушана прызнаў, што ў Расеі "Арэшнікаў" мала.
- У Беларусі распачаўся завочны судовы працэс над Антонам Матолькам. Аўтара тэлеграм-каналаў "Матолька-Хэлп" і "Беларускі Гаюн" вінавацяць паводле 13-ці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
- У Лагойску руйнуюць гістарычныя стайні.
- Беларусы зрабілі поўнаметражны мультфільм пра Белавежскую пушчу пры дапамозе нейрасетак.
- Якую ялінку ставіць удома — жывую, ці штучную. Маляваныч зрабіў свой выбар.