Галоўныя падзеі cённяшняга дня ў праграме "Аб'ектыў" такія:
- ЦВК назвала зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. Каму колькі подпісаў намалявалі? Галасаваць можна будзе і тым, хто жыве за мяжой, але ёсць нюанс.
- Перад святамі на мяжы Польшчы і Беларусі ўтварыліся вялізныя чэргі. Што кажуць у памежным камітэце?
- Прадукцыя канцэрну БелАЗ, які з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, да гэтага часу прадаецца ў Еўропе. Распавядаем пра расследаванне Белсату, BELPOL і Gazeta Wyborcza.
- Чырвонаму касцёлу выставілі рахунак у больш за 40 тыс дол. Ці сплата грошай дапаможа вярнуць святыню вернікам?
- Праўладны палітолаг Дзяніс Мельянцоў наведаў міністэрства абароны Францыі.
- Навошта прэм’ер Славаччыны Роберт Фіцо прыязджаў да Пуціна, і як паўплывае спыненне транзіту расейскага газу праз Украіну ў ЕЗ на прыбытках “Газпраму” і на сітуацыі ў еўрапейскіх краінах?
- Трафік “Юцьюбу” у Расеі ўпаў да 20-ці адсоткаў.
- У Якуціі знайшлі замерзлае маманцяня, якому больш за 50 тысяч гадоў.
- Заходні Санта-Клаус, савецкі Дзед Мароз, а можа Святы Мікола ці Зюзя: хто бліжэй беларусам?