Лукашэнка змагаўся 30 гадоў і прайграў

Сёння ў праграме прапануем вашай увазе матэрыялы па наступных тэмах і навінах:


  • Кібер-партызаны раскрылі падрабязнасці смерці Макея.
  • Рызыка хабарніцтва ў Беларусі – самая высокая сярод краінаў Еўропы. Гэта вынікае з рэйтынгу, які склала міжнародная бізнес-асацыяцыя TRACE. Чаму Лукашэнка праваліў барацьбу з карупцыяй?
  • БелАЭС два тыдні не працуе: ні першы, ні другі рэактары. Чаму прастойваем?
  • У 2024 годзе Польшча зарэгістравала рэкордную колькасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
  • Апублікавалі дзяржбюджэт на 2025 год. Дэфіцыт – 4 з паловаю мільярды рублёў.
  • Якой па выніках года будзе інфляцыя, якім будзе ВУП? Эксперты Beroc падводзяць эканамічныя вынікі 2024 года.
  • У Варшаве пабілі дырэктара праграмы Каліноўскага прафесара Яна Маліцкага. Ён у шпіталі з сатрасеннем мозгу.
  • Чым 2024 стаў адметным для беларускага спорту. Спойлер: усё кепска. Чаму?


Агляд замежжа:
Атака на Кіеў, Херсон і Крывы Рог, ёсць разбурэнні і пацярпелыя. ЗСУ страцілі Ўспенскі мяшок. Частка вайскоўцаў нібыта не паспелі выйсці з акружэння, але Генштаб Украіны абвяргае. У вайсковай выведцы Украіны паведамілі пра знішчэнне расейскага транспартнага самалёту АН-72. Калядная гісторыя пра італьянца Гўідо, які рамантуе цацкі і дорыць дзецям.


  • Ялінкі ў беларускіх гарадах.