Зліў звестак з базаў смерці ў Беларусі

Прапануем вашай увазе галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі "Белсату":


  • Старшыня Еўрапарламенту Рабэрта Метсаля, выступаючы перад лідарамі ЕЗ, згадала Беларусь і неабходнасць зрабіць нашую краіну часткай еўрапейскіх дыскуссіяў.
  • Падводзім вынікі працы дэмакратычных сілаў у 2024 годзе.
  • Кіраўнікі «Байсол» і «Байхэлп» абверглі інфармацыю пра ўзлом іх базаў, пра што цвердзілі ў прапагандысцкім фільме АНТ.
  • Пракуратура Ляйпцыга не знайшла складу злачынства ў дзеяннях нямецкага дэпутата Ёргу Дорнау, які прыцягваў палітвязняў да працы на сваіх плантацыях цыбулі.
  • Пацярпелую ад пажару ў віцебскім ГЦ "Беларусь" перавезлі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску.
  • Зліў звестак з базаў смерці ў Беларусі. Смертнасць ад кавіду па колькасці выпадкаў выйшла на першае месца сярод усіх іншых прычынаў смерці і склала 30 адсоткаў ад агульнай лічбы ўсіх памерлых.


Навіны Замежжа: атака беспілотнікаў у Казані, тэракт у Нямеччыне, сенат ЗША прыняў законапраект аб бюджэце, беларускія канькабежцы выступяць у кваліфікацыі да Алімпіяды, у Паўночнай Карэі ўрачыста прывіталі спартоўцаў, што вярнуліся са спаборніцтваў.


  • Як традыцыйна адзначалі дзень зімовага сонцастаяння ў Беларусі і пры чым тут Каляды?