Сілавікі папярэдзілі Нацбанк

Галоўныя падзеі cённяшняга дня ў праграме "Аб'ектыў" такія:


  • МЗС Польшчы выклікала часова паверанага Беларусі.
  • Паранойя перад “выбарамі”: 3 20 снежня па 1 лютага ў Беларусі ўводзяць забарону на зняццё сродкаў з замежных банкаўскіх картак.
  • Чыгуначнікі Беларусі: значна вырас экспарт у Беларусь грузаў з акупаваных украінскіх тэрыторыяў.
  • Еўразвяз заклікаў Менск вызваліць супрацоўніка дэлегацыі ЕЗ у Беларусі, прапаведніка Нікалая Хіло. Суд над ім распачнецца ў панядзелак 23 снежня.
  • Назвалі прычыну пажару ў ГЦ "Беларусь": кароткае замыканне. МНС правярае гандлёвыя цэнтры пасля пажару ў Віцебску.
  • Гадавіна Плошчы-2010. Падзеі вачыма тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты, журналіста і простай ўдзельніцы. Ці можна 19 снежня 2010 назваць прадвеснікам пратэстаў і абуджэння беларусаў у 2020?


Дайджэст замежжа: Польшча ўвяла санкцыі супраць трох пастаўшчыкоў беларускіх угнаенняў. Францыя падрыхтуе яшчэ адну брыгаду для ЗСУ, — Зяленскі па выніках сустрэчы з Макронам. Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод. Чэхія больш не будзе даваць грамадзянства расейцам. Пазітыўны Санта Клаўс з Бразіліі. 


  • Як жывуць украінскія дзеці-сіроты ў рэаліях вайны – у рэпартажы нашых карэспандэнтаў.
  • Амбасада ЗША ў Беларусі выпусціла адмысловую заяву.