Сёння у праграме прапануем вашай увазе матэрыялы па наступных тэмах і навінах:
- Ад ліпеня ў беларускую паветраную прастору заляцелі 356 дронаў розных тыпаў.
- Заскрэчаную ўладамі статыстыку рассакрэчваюць Кіберпартызаны. Яны расказваюць, як пасля 2020 года змянялся колькасць працаўнікоў у Беларусі.
- Расследванне БРЦ пра ахоўніка Лукашэнкі.
- Рэгіянальныя выбарчыя камісіі апублікавалі колькасць подпісаў, сабраных за "кандыдатаў у прэзідэнты".За Лукашэнку падпісаўся ледзь ні кожны другі беларус з правам голасу.
- 17 снежня памёр Мікалай Крыжаноўскі, дэпутат Вярхоўнага Савета 1990–1995 гадоў і адзін з аўтараў Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
- Міжнародны дзень мігранта.
- Эстафета салідарнасці з пацярпелымі ад рэпрэсіяў беларусамі завяршаецца ў Варшаве.
- Аляксандр Клачко, былы добраахвотнік палка Кастуся Каліноўскага зладзіў адзіночны пікет пры Дэпартаменце міграцыі ў Літве. Чакае рашэнне пра свой статус 11 месяцаў.
- Свет шакаваны злачынствамі Асада ў Сірыі. Па ўсёй краіне знаходзяць таемныя турмы і масавыя пахаванні. Тое што хавалася дзеяцігоддзямі выходзіць на паверхню, паказваючы маштабы забойстваў і гвалту рэжыму.