Страшэнная стыхія па ўсёй Беларусі. Небяспека: Атракцыёны правалілі праверку МНС.

Галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату" такія:


  • За 11 месяцаў года галоўны эканамічны паказнік Беларусі вырас на 3,9 адсотка, калі параўнаць з тым жа перыядам летась. Распавядаем што да чаго.
  • Пакуль Лукашэнка ў Амане, цэнтральная выбарчая камісія прыняла дакументы для ягонай рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.
  • Прапаганда супраць незалежных медыяў.
  • Наступствы моцнага ветру ў Беларусі: ад стыхіі пацярпелі 54 населеныя пункты. Пашкоджаныя дзясяткі жылых дамоў і іншых пабудоваў.
  • У Маскве ў выніку выбуху загінуў генерал Ігар Кірылаў.
  • МЗС Украіны жорстка выказаўся пра жаданне рэжыму Лукашэнкі заняць месца за сталом мірных перамоваў.
  • Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка сустрэўся з кіраўніцтвам МЗС Польшчы.
  • Састарэлыя і небяспечныя: МНС праверыла атракцыёны ў беларускіх парках ды прапануе з наступнага сезону ўнесці змены ў іх правяранні.
  • Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно. Чыноўнікі адсправаздачыліся і распавялі пра поспехі. Як у рэальнасці развіваецца беларускае кіно ў нашай краіне і за яе межамі?
  • Унікальны дабрачынны марафон: Дзвесце Санта-Клаўсаў бягуць па вуліцы румынскага Сібіў.