КДБ праводзіць хвалю затрыманняў. Лукашэнка лезе ў украінскія справы.

Галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі "Белсату":


  • Дамоўленасці па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне павінны ўлічваць інтарэсы Беларусі — заявіў намеснік міністра замежных справаў Юрый Амбразевіч.
  • У Віцебску зладзілі паседжанне штабу па пажары у ГЦ "Беларусь". Круты запатрабаваў да пятніцы першаснае расследаванне прадставіць Лукашэнку.
  • У Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску. Гэта вынікае з адказу, якія атрымаў моўны актывіст Ігар Случак.
  • Агляд замежжа: амбасада Беларусі ў Сірыі прыпыніла працу, а дыпламаты вярнуліся ў Менск, 15-ы пакет санкцыяў ЕЗ супраць Расеі, вотум недаверу ўраду Шольца у Нямеччыне, фестываль спевакоў калядных песень у Румыніі.
  • Працяг суда ў справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы ў Варшаве.
  • 35 гадоў таму быў зрынуты рэжым Чаўшэску ў Румыніі. Праводзім паралелі.