Літва і Эстонія ўвялі санкцыі супраць грузінскіх чыноўнікаў, у тым ліку супраць прэм'ер-міністра краіны Іраклія Кабахідзэ. Пра гэта паведамілі міністры замежных спраў Літвы і Эстоніі.
«Эстонія ўвяла санкцыі супраць яшчэ 14 прадстаўнікоў улады, уключаючы прэм'ер-міністра Кабахідзэ. Гвалт, які здзяйсняецца ўладамі Грузіі супраць пратэстоўцаў, журналістаў і лідараў апазіцыі, з'яўляецца злачынствам і супярэчыць правам чалавека. Я заклікаю ўсе краіны ЕЗ адрэагаваць і прыняць меры», — напісаў у «Х» міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.
Літва ўвяла санкцыі супраць 17 грузінскіх чыноўнікаў.
«Па ўзгадненні з Эстоніяй мы пашырылі спіс грузінскіх палітыкаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі, дадаўшы яшчэ 17 чалавек, уключаючы прэм'ер-міністра Іраклія Кабахідзэ. Мы не пацерпім гвалту і ўціску ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, журналістаў і апазіцыі. Прыйшоў час для сумесных дзеянняў на ўзроўні ЕЗ!», – напісаў у «Х» міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.
Раней прадстаўнікі ЕЗ папярэджвалі грузінскія ўлады і Кабахідзэ, што санкцыі могуць быць уведзеныя. Гэта адбылося пасля жорсткага падаўлення пратэстаў пасля парламенцкіх выбараў, а затым супраць кіруючай партыі «Грузінская мара», калі было абвешчана аб прыпыненні еўраінтэграцыі да 2028 года.
Паводзе СМІ, якія працуюць у Грузіі, людзей у Тбілісі збівалі нават у метро, а асабліва жорстка сілавікі дзейнічалі ў дачыненні да журналістаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu