навіны

Прамы авіярэйс з Беларусі ў Аман можа з'явіцца ў лютым 2025 года

Самалёт «Belavia»
Самалёт «Belavia». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: facebook.com/belavia
podpis źródła zdjęcia

Беларусь і Аман плануюць адкрыць прамы авіярэйс, верагодна, у лютым 2025 года, распавёў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе Мінтранс.

Максім Рыжанкоў лічыць, што прамы авіярэйс сур'ёзна паўплывае на турыстычныя і бізнес-адносіны паміж Беларуссю і Аманам.


«Усе ўзгадненні прайшлі, практычна засталіся толькі тэхнічныя моманты. Пры іх рэалізацыі ў самы бліжэйшы час, ужо, напэўна, з лютага мы зможам пра гэта ў практычнай плоскасці казаць», – сказаў Рыжанкоў.


Міністр зрабіў заяву падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Аман. Там таксама абмяркоўваецца магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў у тым ліку для экспарту іх прадукцыі ў трэція краіны. Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў расказаў, што вынікі сумесных праектаў чакаюцца ўжо ў трэцім квартале 2025 года.


Нягледзячы на ўсе дамоўленасці, у Амане няма пастаяннага дыпламатычнага прадстаўніцтва. І пакуль пра гэта казаць рана, заявіў Рыжанкоў. За Аман адказвае амбасадар Беларусі ў Егіпце. Таксама ў Амане ёсць ганаровы консул Беларусі, аднак гэта не работнік МЗС.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10