навіны

Прызначаная дата суда над кіраўніком сеткі будаўнічых гіпермаркетаў «Мацярык»

img
Аляксандр Аполька (злева) і тагачасны кіраўнік Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой на цырымоніі адкрыцця «Мацерыка» ў Горадні. 26 лютага 2017 года. Крыніца: voran.by
podpis źródła zdjęcia

Бізнесоўца Аляксандра Апольку затрымалі ў жніўні сёлета. 26 снежня яго пачнуць судзіць. Справу разгледзяць у судзе Кастрычніцкага раёну Менску.

У раскладзе пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда з'явілася справа кіраўніка сеткі будаўнічых гіпермаркетаў «Мацярык» Аляксандра Аполькі, звярнула ўвагу «Наша Ніва». Працэс распачнецца 26 снежня. Бізнесоўца абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Максімальная санкцыя – 4 года зняволення.


Справу разгледзяць у судзе Кастрычніцкага раёну Менску, працэс будзе весці суддзя Іна Сівец.

Алякасандр Аполька. Фота: https: vgr.by

У Менску затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых гіпермаркетаў «Мацярык»

навіны

Апольку затрымалі ў жніўні, тады ў праўладных рэсурсах апублікавалі зневажальнае відэа, на якім бізнесовец сказаў, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе. 


«Мацярык» – найбуйнейшая ў Беларусі сетка будаўнічых гіпермаркетаў. Агулам у краіне пяць крамаў гэтага брэнду: дзве ў Менску, па адной у Віцебску, Берасці і Горадні.


Аполька – дырэктар і сузаснавальнік кампаніі «ЭРНIС», якой акрамя «Мацерыка», належаць крамы «Палас», іх у Беларусі восем.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10