навіны

Расея атакавала Украіну 108 беспілотнікамі. Збілі палову

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Абломкі збітай крылатай ракеты ў Херсонскай вобласці Украіны. 28 лістапада 2024 года. Фота: Командування Повітряних Сил ЗСУ / kpszsu / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Мінулай ноччу расейскія войскі запусцілі па Украіне 108 «шагэдаў» і адну зенітную ракету С-300. 56 беспілотнікаў былі збітыя, 49 – «лакацыйна страчаныя».

У чарговай справаздачы ЗСУ адзначаецца, што ў ноч на 15 снежня Украіна была атакаваная 108 ударнымі беспілотнікамі і адной ракетаю С-300 з ваколіцаў Курску, Арла, Бранску і Мілерава.


56 дронаў збітыя. Іх знішчылі ў Чарнігаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Палтаўскай, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Мікалаеўскай, Харкаўскай і Днепрапятроўскай вобласцях:

,,

«Праз падзенне збітых беспілотнікаў пашкоджаны аб'ект інфраструктуры, шматкватэрныя і прыватныя будынкі, аўты і маёмасць грамадзянаў у некалькіх рэгіёнах Украіны. Пацярпелым надаюць дапамогу».


У ЗСУ запэўніваюць, што 49 дронаў былі «лакацыйна страчаныя» і цэлі не дасягнулі, яшчэ 3 – вярнуліся ў Расею.


Тым часам Мінабароны Расеі сцвярджае, што ўначы былі «знішчаныя і перахопленыя 15 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў»: 13 – над Чорным морам, яшчэ два – над Курскай і Белгарадскай вобласцямі.


Ведамства пры гэтым нічога не паведаміла пра атаку на Чачэнію. Выданне «Осторожно, новости» са спасылкаю на мясцовых жыхароў піша, што цэллю беспілотнікаў былі база АМАПу і полк паліцыі спецыяльнага прызначэння ў Грозным.

Telegram-канал «NIYSO» паведамляе, што «акрамя базы АМАПу і другога палка, дрон таксама ўпаў на вайсковую базу, адкуль звычайна выпраўляюць ва Украіну людзей».


Гэта ўжо другая за апошнія дні атака на Грозны. 12 снежня беспілотнік ударыў па будынку паліцэйскага палка. Кіраўнік рэгіёну Рамзан Кадыраў сцвярджаў, што ў выніку «ніхто сур'ёзна не пацярпеў», чацвёра сілавікоў, якія былі на варце, атрымалі лёгкія раненні.


Цяперашнюю атаку на сталіцу рэспублікі Кадыраў яшчэ не каментаваў.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10