Сёння першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу споўнілася б 90 гадоў. Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць палітыка, адзначыўшы, што ён да апошніх дзён жыцця змагаўся, каб нашая краіна рухалася дэмакратычным шляхам.