Naviny

«Найшчаслівейшы дзень». На волю выйшла палітзняволеная Антаніна Канавалава

img
Антаніна Канавалава. Крыніца: «Вясна» / spring96.org

Антаніна Канавалава, якой прызначылі 5,5 года калоніі нібыта за ўдзел у масавых беспарадках, выйшла на волю. Пра гэта паведаміла ейная маці Ганна Канавалава, якая гадуе дзяцей Антаніны, сваіх унукаў, у Польшчы.