Пісьменнік, журналіст і бард Зміцер Бартосік у сваёй новай кніжцы «Забіць упалмінзага» распавядае пра паваенны супраціў у былой Маладэчанскай вобласці Беларусі. У снежні кніга атрымала трэцюю прэмію імя Гедройця і мелася стаць бомбай, якая б магла, «можа, цэламу народу змяніць уяўленне пра самога сябе». Але ці так сталася? Пра гэта, а таксама пра тое, чаму «беларусы не былі ніякімі зайчыкамі», размаўляем з аўтарам кнігі.
Gistoryi
«Забіць упалмінзага». Упалмінзаг – жывы! Зміцер Бартосік пра сваю кнігу, якая не сталася бомбай, але можа яшчэ рвануць