навіны

У Сірыі збіраюцца судзіць прапагандыстаў Асада

Пратэстоўцы паляць выявы Башара аль-Асада ў Дамаску. Фота: Sally Hayden/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
Пратэстоўцы паляць выявы Башара аль-Асада ў Дамаску. Фота: Sally Hayden/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Новыя ўлады Сірыі заявілі пра намер прыцягнуць да адказнасці ваенных журналістаў, якія бралі ўдзел у прапагандзе рэжыму Башара Асада. 

Міністэрства інфармацыі краіны адзначыла, што гэтыя журналісты былі часткаю «ваеннай і прапагандысцкай машыны» былой улады. Іх чакае судовае разбіранне ў межах пераходнага правасуддзя, каб аднавіць справядлівасць і пакараць вінаватых у злачынствах супраць сірыйскага народу.

,,

«Мы пацвярджаем, што ўсе спецыялісты вайсковых сродкаў масавай інфармацыі, якія былі часткаю ваеннай і прапагандысцкай машыны зрынутага рэжыму Асада і проста ці ўскосна спрыялі прапагандзе яго злачынстваў і масавых забойстваў супраць сірыйскага народу, будуць падвергнуты справядліваму суду ў межах пераходнага рэжыму», – адзначаецца ў допісе. 


Спадарожнікавы здымак расейскай вайсковай базы ў Сірыі. Крыніца: Maxar Technologies

Расея, імаверна, пачала выводзіць войскі з Сірыі

навіны

Галоўнаю мэтаю гэтага працэсу міністэрства назвала дасягненне справядлівасці і пакаранне ўсіх, хто быў датычны да злачынстваў супраць грамадзянаў Сірыі.

Нагадаем, што 7 снежня войскі сірыйскай апазіцыі захапілі тэлебачанне Сірыі і заявілі пра кантроль над Дамаскам і ўцёкі прэзідэнта Башара аль-Асада. Яны назвалі гэта «канцом эры несправядлівасці». 8 снежня сірыйскі кіраўнік пакінуў Сірыю і апынуўся ў Расеі, дзе папрасіў палітычнага прытулку. 

Ад моманту перавароту 1970 года ўладу ў Сірыі ўтрымлівала дынастыя аль-Асадаў. З 1971-га да 2000 года прэзідэнтам Сірыі быў бацька Башара аль-Асада Хафэз, а пасля ягонай смерці на чале краіны стаў сам Башар аль-Асад. Гэта адбылося ў выніку безальтэрнатыўнага рэферэндуму. На выбарах 2021 года Башара аль-Асада, паводле афіцыйных звестак, падтрымалі 95 % удзельнікаў галасавання.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10