Naviny

Унучка Шушкевіча: Сказала б сёння дзядулю, што ён заўсёды меў рацыю

Станіслаў Шушкевіч. Фота: Thierry Tronnel / Corbis via Getty Images
Станіслаў Шушкевіч. Фота: Thierry Tronnel / Corbis via Getty Images

15 снежня першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу споўнілася б 90 гадоў. Мы ведаем яго як выбітнага грамадскага дзеяча, сумленнага чалавека і шчырага патрыёта, але нам мала вядома пра тое, якім ён быў у стасунках з найбольш блізкімі людзьмі, пра што размаўляў з імі, чаму вучыў. Менавіта пра гэта «Белсат» змеркаваў спытаць ва ўнучкі вядомага палітыка Станіславы Гліннік, якая працуе асабістай памочніцай Святланы Ціханоўскай.