навіны

Гомельскі суд пакінуў без зменаў прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк. Крыніца: spring96.org
Паліна Шарэнда-Панасюк. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Гомельскім абласным судзе 13 снежня 2024 года была разгледжаная апеляцыйная скарга палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, паведамляе берасцейская «Вясна».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» тэатральную трупу

навіны

Паводле дадзеных праваабаронцаў, прысуд Рэчыцкага раённага суду ад 15 кастрычніка застаўся без зменаў, то бок жанчыне дадалі яшчэ год зняволення.

Цягам наступных дзён Паліна будзе пераведзеная ў калонію №24 у Зарэччы для жанчын-рэцэдывістак для далейшага адбыцця пакарання. У гэтай калоніі Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзілася 2,5 гады.

Гэта ўжо трэці прысуд Паліне паводле арт. 411 КК РБ за нібыта «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

У Паліны Шарэнды-Панасюк – слабое здароўе, у калоніі ў яе развіўся хранічны панкрэатыт. На волі палітзняволеную чакаюць двое непаўнагадовых дзяцей, Славамір і Стах.

Паліну затрымалі 3 студзеня 2021 года. У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёну Берасця прысудзіў Паліне Шарэндзе-Панасюк 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму адразу паводле некалькіх крымінальных артыкулаў: арт. 364 КК («Гвалт у дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»), арт. 369 КК («Знявага прадстаўніка ўлады») і арт. 368 КК («Публічная абраза прэзідэнта»).

Пасля адбыцця двух гадоў жанчына з-за кратаў не выйшла, цяпер ёй штогод працягваюць тэрмін зняволення праз пакаранне паводле арт. 411 КК.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10