Галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі "Белсату":
- Камітэт па правах чалавека ААН: Пераслед за ўдзел у мірных пратэстах парушае правы беларусаў.
- Завяршыўся беларускі тыдзень у Бруселі. Падвядзем вынікі.
- “Студатрады – кадравы рэзерв для вертыкалі”: Лукашэнка выступіў перад БРСМаўцамі.
- Партрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка для 11 класа, паўстанне 1863 году апісваецца «максымальна нэўтральна». Даследавалі, як рэжым Лукашэнкі падае гісторыю Беларусі для школьнікаў.
- У Віцебску гарэў гандлёвы цэнтр.
- Еўразвяз уніфікуе пакаранні за нелегальную міграцыю.
У аглядзе падзеяў свету: Масаваны абстрэл Украіны балітсычнымі ракетамі. The Wall Street Journal: Доналд Трамп разглядае магчымасць нанясення ўдараў па ядравых аб’ектых Ірана. Генеральны сакратар NATO лічыць, што Расія нападзе на альянс цягам пяці гадоў. Аўстралія рыхтуецца да Раства і Новага года.
- Дзяўчыну са Смаргоні затрымалі і аштрафавалі за танец у міліцэйскай форме. Гэта ўжо трэцяе за тыдзень затрыманне за відэа ў TikTok, звязанае з міліцыяй.
- Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею дадалі яшчэ 8 месяцаў калоніі
- Біятланістку дапусцілі да стартаў як "уцякачку з Беларусі".
- У Вільні распачынаецца сезон Спеўных сходаў.
- У Беларусь прыйшла сапраўдная зіма.