навіны

Ціханоўская абмеркавала з еўракамісарам абароны вайсковую дамову Лукашэнкі з Пуціным

Святлана Ціханоўская і Андрус Кубілюс. Фота: Офіс Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і Андрус Кубілюс. Фота: Офіс Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас Беларускіх Дзён у Брусэлі сустрэлася з новым еўракамісарам у пытаннях абароны Андрусам Кубілюсам. Дэталі размовы «Белсату» паведамілі ў офісе беларускага палітыка.

На сустрэчы абмеркавалі апошнія падзеі ў Беларусі, у тым ліку падпісаныя пагадненні і «гарантыі бяспекі» паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, як Менск абыходзіць санкцыі і пастаўляе зброю ў Расею. Асаблівую ўвагу звярнулі на сітуацыю з беларускімі ветэранамі, якія ваявалі на баку Украіны і цяпер патрабуюць падтрымання.

Святлана Ціханоўская таксама падкрэсліла важнасць таго, каб Беларусь заставалася прыярытэтам для новай Еўракамісіі, і распавяла пра планы дэмакратычных сілаў на кампанію выбараў 2025 года.

,,

«Цяпер, калі пытанне незалежнасці Беларусі і бяспекі ў рэгіёне стаіць асабліва востра, нам трэба яшчэ лепш каардынавацца, абменьвацца інфармацыяй. Неабходна не дапусціць поўнамаштабна ўцягвання Беларусі ў вайну», – адзначыла Ціханоўская.


 Святлана Ціханоўская. Крыніца: tsikhanouskaya.org
Святлана Ціханоўская: Кіраўніцтва Еўразвязу чакае ад нас адзінства і агульнай стратэгіі навіны

Таксама яна сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсоляй. Яны абмеркавалі планы супрацы і паглыбленне ўзаемадзеяння паміж дэмакратычнымі сіламі і Еўрапарламентам. Паводле Ціханоўскай, падпісаны сёлета мемарандум аб супрацы адкрывае новыя магчымасці для партнёрства.

Ціханоўская заклікала Еўрапарламент не прызнаваць выбары ў Беларусі, працягваць прынцыповую і паслядоўную палітыку, дамагацца спынення рэпрэсій і вызвалення палітвязняў, а таксама спынення саўдзелу рэжыму ў вайне. Бакі таксама абмеркавалі магчымасць арганізацыі пленарных слуханняў па Беларусі ў Еўрапарламенце.

Апроч таго, лідарка дэмакратычных сілаў сустрэлася ў Бруселі з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду і з новым прэзідэнт-міністрам Фландрыі Матыясам Дыпэндэле. Сярод абмеркаваных пытанняў былі сітуацыя з палітычнымі вязнямі, падтрымка ветэранаў, культурніцкіх ініцыятываў, незалежных журналістаў і блогераў, а таксама іншыя праекты дэмакратычных сілаў.

6 снежня ў Менску была падпісаная дамова паміж уладамі Беларусі і Расеі «Аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы». BELPOL заяўляе, што мае доступ да тэксту дакументу. Паводле арганізацыі, палажэнні дамовы падобныя да таго, што прапісана ў Дамове аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве, заключанага паміж РФ і КНДР.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10