Еўрапейскі Звяз плануе 16 снежня ўвесці ў санкцыі ў дачыненні амаль трох дзясяткаў асобаў з Беларусі. Канкрэтныя імёны пакуль не называюцца.
«У панядзелак міністры замежных справаў Еўразвязу таксама ўвядуць санкцыі супраць 26 чалавек і дзвюх арганізацыяў з Беларусі. У асноўным гэта суддзі і бізнесоўцы», – паведаміў у X журналіст RFE/RL Рыкард Юзьвяк.
Раней на гэтым тыдні сталася вядома, што ЕЗ узгадніў 15-ы пакет санкцыяў супраць Расеі. У санкцыйныя спісы дададуць новых фізічных і юрыдычных асобаў. Акрамя таго, прадугледжваецца абмежаванне дзейнасці судоў трэціх краінаў, якія дапамагаюць Расеі.
У сваю чаргу каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення падрыхтавала дакументы для ўнясення ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага Звязу 40 беларускіх суддзяў, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў.
Пры гэтым сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч у Еўрапейскім парламенце прапанавала аслабіць санкцыі ў абмен за вызваленне палітвязняў.
Якуб Хруст belsat.eu