З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».
Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Што за песня часцей за ўсё грала ў іхніх слухаўках і якая іхная галоўная мара?
Глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!
У акенцы № 15 нашага святочнага календара схаваўся таленавіты беларускі дуэт – гурт «Zui», які ў лістападзе 2024 года выдаў свой другі альбом «Arka». У складзе дуэту Алена Зуй-Вайцяхоўская, акторка, спявачка і кампазітарка, вядомая таксама як Алена ЖалудOk, выканаўца «Шчучыншчыны», прагляды якой ужо перавалілі за мільён. Другая палова дуэту – гэта Міхась Зуй, музыка і актор агучвання, каналу «ЧынЧынЧэнэл» і «Купалаўцаў». Алена і Міхась пераехалі з Беларусі ва Украіну ў 2021 годзе, а пасля пачатку паўнавартаснай вайны перабраліся ў Польшчу.
13 шчырых адказаў Алены і Міхася глядзіце ніжэй.

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Выхад нашага музычнага альбому «Арка»
2. Апішыце гэты год адным словам: Blik*
3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Алена – вампірам, Міхась – ваўкалакам*
4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Алена: Я здала на правы кіроўцы. Цяпер у мяне таксама ёсць правы. У Польшчы прынамсі. Міхась: Паход на возера на Падляшшы
5. А галоўны фэйл? Міхась на каяках не паплаваў, Алена грыбоў не назбірала
6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Алена: Дзімку* затрымалі. Міхась: Дзімку адпусцілі
7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? Алена: З Марыяй Калеснікавай. Міхась: На жаль, сустрэча немагчымая, але хацеў бы з Міхалам Анемпадыставым
8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? Алена: «Znak» (Maciej Musiałowski). Міхась: «Калі імперыя знікне» (Ulis)
9. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Алена: Паліна Дабравольская. Міхась: Юрый Сямашка
10. Ваш любімы калядны фільм: «Адзін дома»
11. Якую параду вы далі б сабе 15 гадоў таму? Алена: Пастаў брэкеты да дэкрэту. Міхась: Вывучай сінтэзатары
12. Вашая мара на наступны год: Больш кіно і музыкі
13. Што б вы пажадалі беларусам у новым годзе? Быць упартымі і больш танчыць!
* «Blik» – сістэма мабільных плацяжоў у Польшчы.
* Адсылка да песні «Thank Youth» (Zui).
* Былога актора Купалаўскага тэатру і ўдзельніка праектаў «ЧынЧынЧэнэл» і «Хай Так» Дзмітрыя Есяневіча затрымалі ў траўні 2024 года. Праз 14 дзён адпусцілі, і ён з сям’ёю з’ехаў з Беларусі.
Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакае новаюць акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!
Тэса Анэйда belsat.eu