Расея хавае cваю паразу ў Сірыі. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны»:
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных справаў РФ Марыя Захарава старанна не заўважала падзеяў, якія на той момант ужо больш за тыдзень разгортваліся ў Сірыі. А як толькі паўстанцы зрынулі сірыйскага дыктатара Башара Асада, Захарава загаварыла. І, як бы гэта абсурдна ні выглядала, пачала абвінавачваць міжнароднае агенцтва Reuters у фэйках пра Сірыю.
Да абмеркавання падзеяў у Сірыі актыўна далучыўся і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў. Ён адмовіўся прызнаваць, што Расея ў Сірыі прайграла, а таксама тое, што расейскія караблі сышлі з порту ў Тартусе. Спадарожнікавыя здымкі, якія даказвалі, што расейскі флот на фоне шалёных баёў у Сірыі пакінуў базу, Лаўроў растлумачыў вучэннямі ў Міжземным моры.
Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:
- Пуцін паабяцаў «моцнаму арэшку» ў Менску свой «Арэшнік»
- Захарава прызналася ў любові да рэжыму Лукашэнкі