Naviny

Літва адмовіла ва ўцякацтве двум былым сілавікам, якія падтрымалі пратэсты ў Беларусі – «BYPOL»

img
Сцяг Літвы і шпіль на Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. Фота: Белсат

Два былых сілавіка падтрымалі пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе і былі вымушаныя з’ехаць за мяжу ад рэпрэсій. У Літве яны падалі дакументы на атрыманне статусу ўцекачоў, але ім адмовілі, бо яны нібыта могуць быць завербаваныя беларускімі спецслужбамі. Пра гэта «Белсату» паведаміў кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў.