навіны

Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзянаў ЕЗ падоўжаны да канца 2025 года

img
Памежнік на заставе «Асарэвічы». Фота: Proregion24.by
podpis źródła zdjęcia

«Бязвіз» для грамадзянаў еўрапейскіх краінаў падоўжаны да 31 снежня 2025 года ўключна. Пастанова прынятая «з улікам папулярнасці беларускага “бязвізу” сярод замежнікаў».

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК), з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі звыш 1 млн грамадзянаў краінаў Еўропы. Найбольшай папулярнасцю бязвізавы ўезд карыстаецца ў турыстаў з сумежных краінаў ЕЗ – Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама Нямеччыны, Эстоніі, Італіі, Францыі і Вялікай Брытаніі. Гэтая лічба, нібыта, і сталася нагодаю для падаўжэння «бязвізу».


Нагадаем, бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года – для жыхароў Польшчы. Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў яго тэрмін, апошні раз – да канца 2024 года.


19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзянаў яшчэ 35 краінаў Еўропы. Цікава, што большасць з іх рэжым Лукашэнкі ўважае за «недружалюбныя» праз тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10