навіны

Расея выпусціла па Украіне больш за 90 ракетаў і 200 беспілотнікаў

Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Сёння Расея нанесла па Украіне чарговы масаваны ракетна-дронавы ўдар. У першую чаргу ён быў накіраваны на аб'екты энергетыкі. Міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга заклікаў заходніх партнёраў тэрмінова даць 20 сістэмаў супрацьпаветранай абароны.

«Чарговы расейскі ракетны ўдар па Украіне. Крылатыя ракеты, балістыка. Паводле папярэдніх звестак, было 93 ракеты, у тым ліку была як мінімум адна паўночнакарэйская ракета. Удалося збіць 81 ракету, з іх 11 крылатых ракетаў было збіта дзякуючы нашым F-16. Апрача таго, расейцы выкарысталі ў гэтай атацы амаль 200 беспілотнікаў. Адзін з найбольш маштабных удараў па энергетыцы», – напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сацыяльных сетках.


Паводле інфармацыі ўкраінскай энергетычнай кампаніі ДТЕК, у выніку атакі было сур'ёзна пашкоджанае абсталяванне цеплаэлектрастанцыяў. Энергетыкі прыступілі да рамонту. У краіне ўведзеныя графікі адключэння энергазабеспячэння.


Ва ўкраінскіх медыях паведамляецца пра пашкоджанне розных аб'ектаў у Харкаўскай вобласці, Адэсе і Львоўскай вобласці. На фоне атакі міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга заклікаў заходніх партнёраў тэрмінова даць 20 сістэмаў СПА.


Таксама вядома, што падчас масаванай атакі на Украіну з боку Расеі Польшча ўздымала ў паветра ўласныя і саюзніцкія знішчальнікі. Гэта адбываецца кожны раз, калі Расея нацэльвае свае ракеты на заходнія рэгіёны Украіны.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10