навіны

Генсакратар NATO заклікаў рыхтавацца да вайны з Расеяй

Марк Рутэ. Фота: Еўрарадыё
Марк Рутэ. Фота: Еўрарадыё
podpis źródła zdjęcia

Марк Рутэ прапанаваў павялічыць вайсковыя выдаткі краінаў – чальцоў NATO. Ён мяркуе, што гэта адзіны спосаб пазбегчы буйной вайны на тэрыторыі краінаў Альянсу.

Падчас свайго выступу ў Бруселі генсакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што праз чатыры-пяць гадоў Еўропа можа непасрэдна сутыкнуцца з расейскай агрэсіяй. Цяперашнія намаганні для ўмацавання абароны ён назваў недастатковымі.


«Мы не гатовыя да таго, што можа чакаць нас праз чатыры-пяць гадоў. Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, можа адбыцца і з намі», – перадае «Deutsche Welle» ягоныя словы.


Кіраўнік NATO адзначыў, што на гэты момант непасрэднай ваеннай пагрозы з боку Расеі няма. Але, на ягоную думку, Крэмль рыхтуецца да доўгатэрміновай канфрантацыі з Украінай і заходнімі краінамі.


Марк Рутэ прапанаваў павялічыць вайсковыя выдаткі краінаў – чальцоў NATO. На ягоную думку, гэта адзіны спосаб пазбегчы буйной вайны на тэрыторыі краінаў Альянсу:


«Калі мы не будзем выдаткоўваць больш цяпер, каб перадухіліць вайну, дык пазней заплацім значна больш – не мільярды, а трыльёны еўраў. І гэта ў выпадку, калі мы наогул пераможам».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10