навіны

У Варшаве паводле падазрэння ў гандлі людзьмі затрымалі беларуску

Затрыманне беларускі
Затрыманне 32-гадовай беларускі, якую падазраюць у гандлі людзьмі. Фота: wola.policja.gov.pl
podpis źródła zdjęcia

Варшаўская паліцыя 10 снежня затрымала 32-гадовую грамадзянку Беларусі, якая была ў вышуку паводле падазрэння ў гандлі людзьмі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: abw.gov.pl
Затрыманы ў Варшаве беларус-дыверсант планаваў падпал складу навіны

Ордар на арышт жанчыны выдаў бельгійскі суд, бо злачынства, звязанае з гандлем людзьмі, было здзейсненае на тэрыторыі Бельгіі.


Беларуска ўжо даўно была ў Польшчы. Яна жыла на здымнай кватэры, была здзіўленая з затрымання, але не супраціўлялася, паведамляе RMF FM.


Паліцыя зазначае, што ў справе фігуруюць яшчэ некалькі чалавек, але пакуль невядома, ці ў Польшчы яны.


Варшаўскі суд пастанавіў арыштаваць беларуску на сем дзён, пакуль будзе разглядацца пытанне пра ейную экстрадыцыю.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10