Амерыканскі часопіс «Time» назваў чалавека года: сёлета гэта Доналд Трамп, абраны 47-м прэзідэнтам ЗША.
Часопіс абвяшчае Трампа чалавекам года не ўпершыню – мінулым разам гэты тытул палітык атрымаў у 2016 годзе.
«Time» піша, што Трамп – «самы магутны чалавек на Зямлі» ды зазначае, што ягонае «палітычнае адраджэнне не ведае роўных у амерыканскай гісторыі».
,,«Цягам 97 гадоў рэдактары «Time» абіраюць чалавека года: гэта асоба, якая больш за ўсіх паўплывала на свет і загалоўкі за апошнія 12 месяцаў, да лепшага ці да горшага. Шмат у якія гады гэты выбар быў складаным. У 2024-м – не», – патлумачыў галоўны рэдактар часопісу Сэм Джэйкабс.
Чалавека года сёлета абіралі з 10 кандыдатаў. Акрамя Трампа сярод іх былі:
• Камала Гэрыс, суперніца Трампа на прэзідэнцкіх выбарах, дзейная віцэ-прэзідэнтка ЗША;
• Ілан Маск, заснавальнік «SpaceX» і «Tesla»;
• Кейт Мідлтан, прынцэса Ўэльская;
• Юлія Навальная, удава Аляксея Навальнага;
• Бэньямін Нэтаньягу, прэм’ер-міністр Ізраілю;
• Джэроўм Паўэл, кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША;
• Джоў Роган, амерыканскі комік і вядоўца;
• Кляўд’я Шэйнбаўм, першая жанчына-прэзідэнтка ў Мексіцы;
• Марк Цукербэрг, заснавальнік і кіраўнік Facebook/Meta.
«Time» абірае чалавека года з 1927 года. Летась гэты тытул часопіс надаў амерыканскай спявачцы Тэйлар Сўіфт, у 2022 годзе – прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.
Марыя Міхалевіч belsat.eu