Gistoryi

«Зрабіць са свайго жыцця рэаліці-шоу». Беларус, які апынуўся на вуліцы, збірае грошы на прытулак для бяздомных у Варшаве

Беларус Віктар Анікеенка, які ўжо два гады жыве на вуліцы. Варшава, Польшча. 11 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Беларус Віктар Анікеенка, які ўжо два гады жыве на вуліцы. Варшава, Польшча. 11 снежня 2024 года. Фота: Белсат

«Тое, што маё жыццё выглядае так маргінальна – гэта ўсяго толькі вокладка. Ні кроплі не сумняюся, што мая бяздомнасць – гэта часовая прыгода…» – кажа нам Віктар Блаславёны вандроўнік, які ўжо два гады жыве на вуліцы. Беларус марыць зрабіць са свайго жыцця сусветна вядомае рэаліці-шоу, каб зарабіць грошай і адкрыць у Варшаве прытулак сямейнага тыпу для бяздомных.