Літаратурны рэпартаж Анеты Прымакі-Онішк пра жыццё беларускай меншасці Падляшша атрымаў узнагароду чытачоў у конкурсе «Grand Press 2024». У кнізе «Каменне мусіла паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша» аўтарка апісала жыццё беларусаў на фоне гістарычных падзеяў і напружаных стасункаў з польскай большасцю.