навіны

Следства ў Польшчы ў пытанні абыходу санкцыяў на драўніну: новыя дэталі

Правяранне парушэння санкцыяў у дачыненні драўніны з Беларусі ды Расеі. Фота: gov.pl
Правяранне парушэння санкцыяў у дачыненні драўніны з Беларусі ды Расеі. Фота: gov.pl
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» сабраў афіцыйныя адказы польскіх уладаў у пытанні правярання абыходу санкцыяў, уведзеных супраць беларускай і расейскай драўніны ў сувязі з вайною ва Украіне.

У Нацыянальнай падатковай адміністрацыі нам адказалі толькі тое, што следства кантралюе акруговая пракуратура ў Гданьску.

«На жаль, мы не можам даць аніякай інфармацыі, акрамя афіцыйнай заявы, апублікаванай у гэтай справе. Расследаванне, што праводзіцца пад наглядам акруговай пракуратуры Гданьску, усё яшчэ працягваецца, і раскрыццё падрабязнасцяў можа нанесці шкоду гэтай працэдуры», – дадалі ў Марскім аддзеле Памежнай аховы Польшчы ў Гданьску.

У сваю чаргу ўжо пракурор раённай пракуратуры Гданьску Александра Размерска адзначыла, што працэс вядзецца «ў справах пра абцяжлівыя абставіны паводле арт. 15 ч.1 п. 1 Закону ад 13 красавіка 2022 года аб адмысловых развязаннях у супрацьдзеянні падтрыманню агрэсіі супраць Украіны, што таксама служаць абароне нацыянальнай бяспекі».

,,

«Працэдура на стадыі in rem, што азначае, што на гэты момант нікому не выстаўлена ніякіх абвінавачанняў. З увагі на карысць вядзення на гэтым этапе немагчыма даць інфармацыю пра аб’ём працэсуальных дзеяў і аб’ём следства», – заявіла Размерска.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

«На Кітай ціснуць цяжэй». Беларусь, падобна, знайшла новы спосаб абыходзіць санкцыі ЕЗ на драўніну

навіны

Артыкул, на які спасылаецца пракурор, прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам на не менш як тры гады.

Што за правяранне

5 снежня ў падатковай адміністрацыі паведамілі, што Паморскі аддзел Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы, Марская памежная служба і вайсковая паліцыя здзейснілі правяранні ў пытанні абыходу санкцыяў, уведзеных супраць беларускай і расейскай драўніны ў сувязі з вайною ва Украіне.

Як заяўляецца, з ліпеня 2024 года аперацыі ў сувязі з падазрэннем на парушэнне санкцыяў, уведзеных Еўразвязам на прадукцыю, імпартаваную з Расеі і Беларусі, праводзяцца на тэрыторыі Паморскага, Вармінска-Мазурскага і Падляскага ваяводстваў. Паліцыянты абшукалі склады, офісы, кватэры і транспартавыя сродкі. Праверылі сродкі з бухгалтарскай, фінансавай і мытнай дакументацыяй, запісы і электроннае абсталяванне, у тым ліку ноўтбукі, тэлефоны, флэшкі, відэарэгістратары.

Таксама ў межах працягу расследавання ў лістападзе 2024 года ператрусы прайшлі ў Паморскім, Велікапольскім і Мазавецкім ваяводствах абшукалі яшчэ тры жылыя памяшканні, офісы прадпрыемстваў, у тым ліку бухгалтарскія канторы і «віртуальныя офісы», склады і вытворчыя цэхі. У выніку была атрыманая дакументацыя аб супрацы з беларускімі і расейскімі суб’ектамі ў сферы гандлю драўнінаю і вырабамі з яе. Былі выяўленыя рахункі-фактуры, бухгалтарская дакументацыя, сертыфікаты паходжання тавараў, мытныя і транспартавыя дэкларацыі, дакументацыя, што датычыць куплі-продажу драўніны і вырабаў з гэтай сыравіны ў Еўрапейскім Звязе. Таксама былі ўзятыя ўзоры вырабаў.

Як абмінаюцца санкцыі на драўніну

Беларускі расследавальніцкі цэнтр раней расказваў пра тое, як беларуская драўніна, імпарт якой забараніў Еўразвяз, усё адно трапляе на «варожы» рынак: у дакументах прадукцыя пазначаная як казахская або кіргізская. Калі коратка, паперы-падробкі «штампавалі» ў Беларусі, службоўцы на межах краінаў ЕЗ асабліва паходжанне прадукцыі не спраўджвалі, ад мытнікаў з Казахстану і Кыргызстану інфармацыі не дачакаешся – вось і ўвесь «сакрэт поспеху».

У сярэдзіне жніўня «Белсат» паведамляў, што беларускую драўніну пачалі пастаўляць у ЕЗ пад выглядам кітайскай.

,,

«Тавары – пелеты, драўляныя домікі, металаканструкцыі – надалей вырабляюцца ў Беларусі, але, каб абмінуць санкцыі, маркеруюцца як кітайскія і пастаўляюцца ў Еўразвяз», – казала нашая крыніца.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Wojciech Strozyk / Reporter / East News

Была драўніна беларуская, а сталася кітайскаю. Колькі каштуе абысці санкцыі Еўразвязу

Аналітыка

Крыніца ў лагістычнай галіне паведаміла «Белсату», што кошт пастаўкі фуры з падсанкцыйнай прадукцыяй ад заводу ў Беларусі на склад у Польшчы – 5-6 тыс. еўраў з мытнай ачысткаю тавару. Часам выстаўляюць цэннік у 2 тыс. еўраў і аплату дадатковых выдаткаў. Пастаўку можна аформіць або наўпрост ад кітайскай фірмы, або праз польскую кампанію-«пракладку». Атрымальнік мае заплаціць сродкі на рахунак адкрытай у Польшчы фірмы, што і займаецца пастаўкаю тавару. Але ёсць умова: патрэбны аб’ём – некалькі дзясяткаў фураў на месяц.


Пра рост колькасці паставак драўніны і вырабаў з яе наземным транспартам сведчаць і звесткі Еўрастату.

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10