навіны

МЗС уручыў ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў сувязі са спробай «вярбоўкі» беларускага дыпламата

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства замежных справаў уручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажанну. Адпаведная заява ўжо з’явілася на сайце ведамства.

Раней паведамлялася, што ў Кішынэве польскі калега спрабаваў завербаваць беларускага дыпламата, прапаноўваючы за працу 100 тыс. еўраў.


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз адзначыў, што з прававога пункту гледжання, як унутранага, так і міжнароднага, «гэта абуральны інцыдэнт»:


«Спроба аказання ціску ці вярбоўкі дыпламата, паверце, такая нахабная і адкрытая, нават за межамі права, правілаў прыстойнасці нармальных цывілізаваных міждзяржаўных адносінаў. Гэта не можа застацца без рэакцыі. З нашага боку ўжо падрыхтаваная адпаведная нота на адрас польскага боку. Лічу, што будзе і шэраг іншых крокаў, над якімі мы вельмі сур’ёзна думаем. Уся адказнасць за наступствы такіх дзеянняў ляжыць на польскім баку».


Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак назваў здарэнне «чарговай спробай з боку польскіх спецслужбаў схаваць свой непрафесіяналізм на фоне шэрагу гучных правалаў іх агентуры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».


Бычак таксама сцвярджае, што «ні ў Польшчы, ні ў Прыбалтыцы, ні ў іншых краінах Захаду няма грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія супрацоўнічалі з КДБ, асуджаныя за гэта і адбываюць там пакаранне». У сувязі з гэтым, кажа ён, Беларусь не будзе абменьваць асуджаных у краіне замежных грамадзянаў на суайчыннікаў, якія адбываюць адпаведнае пакаранне ў заходніх дзяржавах.


Нагадаем, раней неаднаразова паведамлялася, што ў краінах ЕЗ затрымлівалі і асуджалі беларусаў за шпіянаж.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10