навіны

Лукашэнка падпісаў указ пра рыхтаванне працаўнікоў для СІЗА і калоніяў краінаў СНД

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: picture-alliance.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: picture-alliance.com
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення наконт рыхтавання кадраў для пенітэнцыярных службаў дзяржаваў – удзельніц СНД. Адпаведны ўказ падпісаны 11 снежня.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнки, згодна з дакументам МУС упаўнаважаны правесці перамовы, датычныя праекту пагаднення. Таксама ведамства можа ўносіць у яго змены, што «не маюць прынцыповага характару». Што гэта могуць быць за змены, не паведамляецца.

Пакуль толькі вядома, што падпісваць пагадненне будзе ўрад Беларусі.

Нагадаем, Беларусь застаецца на першым месцы ў Еўропе і адзінаццатым у свеце паводле колькасці зняволеных. У краіне функцыянуе больш за 60 месцаў пазбаўлення волі, у якіх утрымліваюцца больш за 35 тысяч асобаў.

Каля 1,5 тысячы асуджаных праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнямі, аднак рэальны лік можа быць і вышэйшы, бо ўлады хаваюць інфармацыю пра палітычныя працэсы. Былыя зняволеныя сведчаць пра псіхалагічны і фізічны гвалт, адсутнасць прымальнага ўзроўню медычнай дапамогі. Факты, якія атрымліваюць праваабаронцы, паказваюць, што нагляд за выкананнем правоў зняволеных застаецца фармальным, доступ у месцы несвабоды маюць толькі сілавікі і прадстаўнікі праўладных арганізацыяў, а іх дзейнасць не празрыстая. На думку праваабаронцаў і экспертаў, пенітэнцыярная сістэма Беларусі вымагае сур'ёзных пераменаў і рэформаў.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10