навіны

Святлана Ціханоўская: «Мы сустракаемся з дарадцамі прэзідэнта Зяленскага, гэтага дастаткова»

Святлана Ціханоўская. Фота: eurointegration.com.ua
Святлана Ціханоўская. Фота: eurointegration.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская распавяла выданню «Еўрапейская праўда» пра камунікацыю з кіеўскімі ўладамі. У размове з журналістамі яна падкрэсліла, што не настойвае на асабістай сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, каб не фарсірваць падзеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Еўрапарламенту ў Бруселі, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат
Пра што размаўляюць у Брусэлі. Беларусь у фокусе еўрапейскіх палітыкаў навіны

«Ад пачатку вайны ў мяне быў такі прынцып: што б там ні было, галоўнае – не нашкодзіць Украіне. І калі я разумею, што ёсць нейкія перашкоды для ўсталявання больш афіцыйных адносінаў паміж украінскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, – значыць, так яно і трэба. Не трэба фарсіраваць, – сказала палітык. – Мы не настойваем ні на сустрэчы з прэзідэнтам, ні на іншых кроках. Але ў нас ёсць камунікацыя. Мы сустракаемся з МЗС, з дарадцамі прэзідэнта Зяленскага, гэтага дастаткова».

Паводле словаў Ціханоўскай, дэмакратычныя сілы маюць «добрыя адносіны з украінскім грамадствам».

Палітык адзначыла, што «цяпер адбываецца шмат беларуска-ўкраінскіх мерапрыемстваў як ва Украіне, так і ў іншых дзяржавах», акрамя гэтага, у Вярхоўнай Радзе дзейнічае група «За дэмакратычную Беларусь».

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што з пачатку поўнамаштабнай вайны на баку Украіны змагаліся больш за 1500 беларускіх добраахвотнікаў, 60 з іх загінулі.

Нагадаем, каманда Святланы Ціханоўскай цяпер з працоўным візітам у Бруселі. Дэмакратычная лідарка ўжо адкрыла шэраг імпрэзаў на Днях Беларусі, сустрэлася з еўрадэпутатамі і еўрапейскім камісарам у справе абароны і космасу Андрусам Кубілюсам. У планах таксама – сустрэчы з новым еўрапейскім кіраўніцтвам. Гэта вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ўзамежных справах Кая Калас і старшыня Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсаля.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10