навіны

Якія імёны часцей за ўсё давалі нованароджаным менчукам у 2024 годзе

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сям’я з двума дзецьмі. Фота: Vlada Karpovich / Pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сям’я з двума дзецьмі. Фота: Vlada Karpovich / Pexels.com
podpis źródła zdjęcia

У параўнанні з мінулым годам «топ-5» не моцна змяніўся: у гэтым годзе ў мужчынскім спісе на змену Максіму прыйшоў Аляксандр, а ў жаночым Марыю і Алісу замянілі Васіліса і Ксенія.

За мінулыя 11 месяцаў 2024 года бацькі з Менска часцей за ўсё выбіралі для хлопчыкаў імя Міхаіл (341 раз), а для дзяўчынак – Сафія (272 разы), піша «Sputnik» са спасылкай на галоўнае упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама.

Таксама папулярнымі для хлопчыкаў імёнамі сталі Мацвей, Марк, Раман і Аляксандр. Сярод імёнаў для дзяўчынак самымі папулярнымі былі Ева, Ганна, Васіліса і Ксенія.

У ліку самых рэдкіх мужчынскіх імёнаў гэтага года - Альгерд, Радзіён, Святагор, Юстын, Фама. Для дзяўчынак радзей за ўсё выбіралі імёны Аксана, Тая, Яра, Ціна і Рыта.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10