навіны

Пра што размаўляюць у Брусэлі. Беларусь у фокусе еўрапейскіх палітыкаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Еўрапарламенту ў Бруселі, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Еўрапарламенту ў Бруселі, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат
podpis źródła zdjęcia

Еўрапарламент – месца, дзе прымаюць важнейшыя палітычныя рашэнні Еўразвязу. Менавіта тут і ў будынку Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў зараз ладзяць Дні Беларусі. Цэлы тыдзень нашая краіна будзе заставацца ў фокусе еўрапейскіх палітыкаў.

«Вось зла, у якую ўваходзіць і дыктатарскі беларускі рэжым Аляксандра Лукашэнкі, аб'ядналася. Яны аб'ядналіся і змагаюцца з ідэямі дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права, якія з'яўляюцца падмуркам цывілізаванага еўрапейскага грамадства. Мы не можам так заставацца ў баку і не падтрымліваць гэтыя ідэі ў тым ліку у Беларусі. Мы цвёрда верым, што будучыня Беларусі – быць у нашай еўрапейскай сям'і», – кажа сябра Еўрапарламенту з Літвы Дайнюс Жалімас.

З працоўным візітам у Брусэлі і каманда Святланы Ціханоўскай. Дэмакратычная лідарка адкрыла шэраг імпрэзаў на Днях Беларусі, сустрэлася з еўрадэпутатамі і Еўрапейскім камісарам па абароне і космасе Андрусам Кубілюсам. У плане – сустрэчы з новым еўрапескім кіраўніцтвам. Гэта Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па замежных справах Кая Калас і старшыня Еўрапарламенту Рабэрта Метсола.

,,

«Пра Беларусь не забылі. Для Беларусі будуць шукаць магчымасці для паляпшэння сітуацыі, вызвалення беларускіх палітвязняў, павелічэнне падтрымкі», – распавядае дарадца Святланы Ціханоўскай у дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.


Правядзенне Дзён Беларусі супала з паседжаннем кансультатыўнай групы «Беларусь–Еўрасаюз». Сярод галоўных мэтаў – дамагчыся адказнасці для рэжыму Лукашэнкі за злачынствы і не прызнаваць новыя выбары.

,,

«Калі не наступіць адказнасць, беларусы будуць губляць веру ў дэмакратыю, у еўрапейскую будучыню. Для нас вельмі важна, каб Еўрапескі звяз выступіў гарантам нашай незалежнасці. Калі маюць адбыцца перамовы па Украіне, нам важна, каб былі прадстаўнікі Беларусі на розных узроўнях. Каб пазіцыя дэмакратычнай большасці была прадстаўленая», – тлумачыць намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, лідар НАУ Павел Латушка.


На адмысловай канферэнцыі ў Еўрапейскім парламенце сёння абмяркоўвалі праекты законаў для новай Беларусі: як у ёй мае выглядаць інстытут судзейскай улады, роля паліцыі і амбудсмэна.

Пра палітвязняў жа сёння нагадалі на выставе малюнкаў і лістоў з-за кратаў. Культурную праграму ўвечары працягнуў канцэрт «Вольнага хору» і акардыяніста Ягора Забелава.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Юлія Лабанава, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10