навіны

Былы беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі адрэагаваў на сваё «затрыманне» ва Украіне

Арцём Мілеўскі. Крыніца: Voloshyn_xx / YouTube
Арцём Мілеўскі. Крыніца: Voloshyn_xx / YouTube
podpis źródła zdjęcia

Следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны паведамілі, што выявілі злачынную групоўку, якая арганізоўвала дамоўныя спартовыя матчы, каб зарабляць на букмекерскіх стаўках.

Украінскія следчыя 11 снежня правялі 45 адначасовых ператрусаў па ўсёй краіне ў падазроных і іх магчымых саўдзельнікаў. Па папярэдніх падліках, незаконны прыбытак мог складаць мільёны ўкраінскіх грыўняў, якія выводзіліся праз крыптакашалькі. 


Украінскія і беларускія СМІ палічылі, што адным з датычных да справы спартоўцаў, з'яўляецца футбаліст беларускага паходжання Арцём Мілеўскі. Раней ён гуляў за зборную Украіны, а ў верасні ў яго праводзілі ператрус, таксама паводле дамоўных матчаў.


Але па дадзеных РБК-Украіна, менавіта Мілеўскага па гэтай справе зараз не затрымлівалі і падазрэнне яму не аб'яўлялі. Ëн выступае ў ролі сведкі. Пазней і сам спартовец адрэагаваў на сваё «затрыманне». Ён выклаў відэа ў сваім Instagram-акаўнце, дзе напісаў, не падбіраючы слоў: «У СІЗА б***. Ну клоўны, б*я. Што яшчэ выдумаеце?»

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10