У што апраналіся беларусы міжваеннай эпохі? Чым натхняліся нашыя бабулі з дзядулямі, калі абіралі строі? Адкажам на гэтыя пытанні на прыкладзе спадарыні Таццяны, бабулі аўтаркі праграмы «Нітка Зорка» Кацярыны Ваданосавай.
На лёс жанчыны выпалі дзве вайны, праца з ранняга дзяцінства, цяжкая хвароба, страта мужа і дачкі падчас вайны. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя выпрабаванні, спадарыня Таццяна не страціла густу і прагі да прыгожага.
А што можна было знайсці ў гардэробе беларускі ў 1930-я — 1940-я гады? Як гэта ўсё можна зрабіць сваймі рукамі? І як гэта можна ўплесці ў сучасны вобраз? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка». Тут мы вывучаем гісторыю Беларусі праз гісторыю моды нашых продкаў.