навіны

Улады вызначылі новы мінімальны заробак у Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія рублі. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія рублі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Ён будзе большым на 100 рублёў з 2025 года.

Пачынаючы з 1 студзеня 2025 года ў Беларусі немагчыма будзе афіцыйна атрымліваць менш за 726 рублёў за месяц.

Мінімальны заробак мяняецца раз на год, у 2024 годзе ён складаў 626 рублёў. Гэта значыць, ён вырасце на 16 %.


Але гэтая сума датычыць толькі працаўнікоў на поўны дзень. Ёсць яшчэ адзін нюанс: 726 рублёў – гэта мінімум да выплаты падаткаў, якія складаюць 13 %. У выніку мінімальны заробак на рукі ў Беларусі складае 631,62 рубля (каля 183 долараў).

Колькі сабе і колькі дзяржаве? Палічылі падаткі і заробкі беларусаў і суседзяў.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10