навіны

«Bloomberg» расказаў, як і чаму Расея дапамагла аль-Асаду ўцячы

Людзі святкуюць падзенне рэжыму Басара Асады на плошчы Амейядаў у Дамаску, Сірыя. 8 снежня 2024 года. Фота: Louai Beshara / AFP / East News
Людзі святкуюць падзенне рэжыму Басара Асады на плошчы Амейядаў у Дамаску, Сірыя. 8 снежня 2024 года. Фота: Louai Beshara / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Улады Расеі падштурхнулі кіраўніка Сірыі Башара аль-Асада да ўцёкаў з краіны пасля таго, як зразумелі, што ён зазнаў паразу ў вайне.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Башара Асады і Аляксандра Лукашэнкі ля рэзідэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы. Менск, Беларусь. 26 ліпеня 2010 года. Фота: president.gov.by

Дракахруст: Лукашэнку не абавязкова напаткае лёс Асада

навіны

Паколькі сірыйскія апазіцыйныя сілы хутка прасоўваліся да Дамаску, лёс прэзідэнта Башара аль-Асада быў у руках Расеі, бо армія самога сірыйскага кіраўніка супрацьстаяць апазіцыйным сілам не магла. Але ў выніку Крэмль прыйшоў да высновы, што не можа больш нічога зрабіць для падтрымання аль-Асада, перадае «Bloomberg» са спасылкаю на трох асобаў, знаёмых з сітуацыяй.

Каб выратаваць свайго хаўрусніка і не дапусціць паўтарэння ім лёсу лівійскага кіраўніка Муамара Кадафі, забітага паўстанцамі ў 2011 годзе, Масква пераканала аль-Асада, што ён зазнае паразу ў барацьбе з узброенымі групоўкамі, і прапанавала яму і ягонай сям’і «бяспечны пералёт, калі ён неадкладна з’едзе».

Паводле «Bloomberg», расейскія выведнікі арганізавалі ўцёкі і вывезлі аль-Асада праз сваю авіябазу ў Сірыі. Пры гэтым транспондар самалёта аль-Асада быў выключаны, каб пазбегчы адсочвання.

Цяпер жа кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін патрабуе растлумачыць, чаму расейская выведка не заўважыла росту пагрозаў для кіравання аль-Асада, «пакуль не сталася запозна».

Рэжым аль-Асада ў Сірыі паў 8 снежня ў выніку наступу, які апазіцыйныя сілы пачалі 27 лістапада. Некаторы час было невядома, дзе перабывае сам кіраўнік краіны. Выказваліся думкі, што ён загінуў, але пазней сталася вядома, што аль-Асад прыбыў у Маскву, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10