навіны

Дні Беларусі ў Бруселі: Ціханоўская адкрыла выставу, Латушка заклікаў не здраджваць беларусам

Святлана Ціханоўская падчас адкрыцця выставы #FramedInBelarus. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская падчас адкрыцця выставы #FramedInBelarus. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ды іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў пачалі працоўны візіт у Брусель, галоўная мэта якога ‒ удзел у Днях Беларусі.

На адкрыцці выставы #FramedInBelarus Святлана Ціханоўская звярнула асаблівую ўвагу на тое, што культурная спадчына духоўная сутнасць беларусаў і асноўны элемент у барацьбе з дыктатураю. Выстава #FramedInBelarus перадае гісторыі палітычных вязняў Беларусі праз традыцыйную вышыўку. Праект, ініцыяваны Руфінай Базловай і Соф’яй Токар, яднае больш за 250 працаў.

«Я веру, што мастацтва мацнейшае за турмы і кулі. Нашая культура – гэта сутнасць беларускай душы. Для нас жыццёва важна захаваць яе нават у выгнанні, калі на радзіме яе знішчаюць. Культура і мастацтва дапамагаюць нам змагацца з "русским миром" і дыктатураю», – сказала дэмакратычная лідарка.

Не камунікацыя, а адказнасць

Між тым намеснік Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка падчас працоўнага сняданку з амбасадарамі Еўразвязу ў Камітэце палітыкі і бяспекі Рады Еўрапейскага Звязу пракаментаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі пра размяшчэнне ў Беларусі расейскіх ядравай зброі і «Арэшніка», цэлямі якіх стануць краіны Еўразвязу.

Знішчаны паўстанцамі помнік Хафэзу аль-Асаду ў Сірыі. Фота: kompromat1.online

«Я завёз ядравыя боегалоўкі». Лукашэнка паспрачаўся з «BELPOL» і сказаў, што Сірыя для яго – урок

навіны

«Сэнс і мэта заявы Лукашэнкі – шантаж Захаду. Ён спрабуе паказаць, што "без мяне“ вы нічога ў Еўропе не вырашыце. У нашых еўрапейскіх партнёраў ёсць выбар: альбо пайсці на дыялог з шантажыстам, задаволіць ягоныя амбіцыі, дазволіўшы яму прымусіць Захад пагадзіцца вярнуць сваю суб’ектнасць, што будзе азначаць здраду большасці беларускага грамадства, якое імкнецца да дэмакратычных зменаў і не прызнае Лукашэнкі, альбо заняць жорсткую пазіцыю далейшай ізаляцыі Лукашэнкі і канчатковага абнулення ягонай суб’ектнасці», – сказаў Латушка.

Паводле палітыка, аднаўленне камунікацыі з лукашэнкаўскімі ўладамі на падставе арганізаваных імі выбараў актыўная частка беларускага грамадства ўспрыме як здраду «тым ахвярам, намаганням і барацьбе, якія людзі аддаюць, каб кардынальна змяніць сітуацыю ў нашай краіне».

Замест гэтага Латушка адзначыў неабходнасць прыцягнуць Лукашэнку ды ягоных памагатых да адказнасці за злачынствы супраць беларускага грамадства. Ён нагадаў, што 30 верасня Літва першая перадала сітуацыю з трансгранічнымі злачынствамі супраць чалавечнасці ў дачыненні беларусаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. Ён падкрэсліў, што кантэкст экстэрытарыяльных злачынстваў, паводле якіх літоўскі бок перадаў зварот у МКС, ахоплівае не толькі Літву і Беларусь – агулам прынамсі 30 краінаў.

,,

«Сёння юрыдычна няма больш простага і эфектыўнага кроку да дасягнення правасуддзя ў Беларусі, чымся далучэнне да літоўскага звароту», – адзначыў Латушка.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: zerkalo.io

«Дні Беларусі» ў Бруселі: сталіцу ЕЗ чакаюць пяць дзён, прысвечаных нашай краіне

навіны

Што за Дні Беларусі ў Бруселі

З 9 да 13 снежня ў Бруселі праходзяць Дні Беларусі – серыя падзеяў, прысвечаных дэмакратычнай Беларусі і беларускаму народу. У іх бяруць удзел больш як сто прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў, праваабарончых арганізацыяў, установаў культуры, беларускай дыяспары, а таксама міжнародных арганізацыяў.

Дні Беларусі ладзіць Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці і Еўракамісія ў супрацы з Еўрапарламентам, каб «прадэманстраваць салідарнасць Еўразвязу і нязменную прыхільнасць беларускаму народу ў пачатку працы новага еўрапейскага заканадаўчага органу і напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года».

Цягам пяці дзён плануюць правесці імпрэзы, прысвечаныя Беларусі. Таксама адбудуцца 4-ая сустрэча Кансультатыўнай групы, прысвечаная абмену інфармацыяй пра сітуацыю ў краіне (фармат кансультацыяў быў запушчаны вярхоўным прадстаўніком – віцэ-прэзідэнтам ЕЗ Жузэпам Бурэлем у чэрвені 2023 года), некалькі канферэнцыяў і дыскусіяў, прысвечаных пытанням пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі, супрацьдзеяння прапагандзе. Чакаюцца сустрэчы Ціханоўскай з кіраўніцтвам Еўрапарламенту і Еўракамісіі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10