навіны

Знайшлі на сметніку пакет з вадкасцю і надумалі выпіць: адзін беларус памёр, яшчэ два – у шпіталі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sudexpert.gov.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sudexpert.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Тры працаўнікі смеццеперапрацоўчага прадпрыемства каля Менску атруціліся вадкасцю, якую знайшлі на працоўным месцы. Аднаго з іх ужо няма, а двое – у цяжкім стане.

Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертызаў, у доме ў Менскім раёне медыкі знайшлі 61-гадовага мужчыну без прыкметаў жыцця. Ён працаваў сартавальнікам на смеццеперапрацоўчым прадпрыемстве, дзе сярод смецця знайшоў цэлафанавы пакет з ружоваю вадкасцю і выпіў яе.

Паводле экспертаў, мужчына памёр ад вострага атручвання, выкліканага ўжываннем вадкасці, якая змяшчае этыленгліколь.

Былі зарэгістраваныя яшчэ два выпадкі атручвання – 34-гадовага і 47-гадовага работнікаў таго ж смеццеперапрацоўчага прадпрыемства. Яны таксама выпілі гэтую вадкасць і былі шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

Этыленгліколь – празрыстая алеістая вадкасць без колеру і паху, з саладкаватым смакам. Часцей за ўсё яго можна сустрэць у аўтамабільных антыфрызах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: vgr.by
Зліў: менскіх дзяцей кармілі здыхляцінаю навіны

Нагадаем, што ў Беларусі выяўленыя ўдзельнікі арганізаваных групаў, якія перапрацоўвалі і прадавалі мяса жывёлінаў з могільнікаў на тэрыторыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гомельскай, Менскай і Магілёўскай вобласцяў. У межах толькі адной справы следчыя дазналіся, што летась такая злачынная група прадала не менш за 22 тоны мяса здохлых жывёлінаў пад выглядам дабраякаснай ялавічыны арганізацыям гандлю і грамадскага харчавання Менску, Менскай вобласці і ў Расею.

Паводле інфармацыі, што цяпер спраўджваецца, злачынная дзейнасць ажыццяўлялася цягам не менш як 5 гадоў, недабраякасная мясная прадукцыя рэалізоўвалася таксама ў дашкольныя ўстановы Менску і Менскага раёну.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10