навіны

Беларусам забаранілі ўпрыгожваць двары фігурамі з пластыку, апонаў і не толькі

Упрыгожаны апонамі двор. Фота: minsknews.by
Упрыгожаны апонамі двор. Фота: minsknews.by
podpis źródła zdjęcia

Камунальныя службы расказалі, як у Беларусі нельга ўпрыгожваць двары ў гарадах. І гэта пры тым, што менавіта так іх часцяком і аздабляюць. Але камунальнікі заяўляюць: гэта неахайна, псуе агульны выгляд двара або клумбы ды можа стацца прычынаю траўмавання дзяцей і хатніх гадаванцаў. Больш за тое, гэта забаронена заканадаўствам.

«Згодна з пастановаю Савету Міністраў Беларусі № 399, жыхары шматкватэрных дамоў абавязаныя трымаць у чысціні не толькі жылыя памяшканні і месцы агульнага карыстання, але таксама тэрыторыю ля дому. Таму ўсталяванне збудаванняў з пластыкавых бутэлек, апонаў або старых цацак недапушчальнае», – апавёў выданню «Минск-Новости» начальнік аддзелу добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання жыллёвага фонду ЖКГ Савецкага раёну Кірыл Васіленка.

Прызнаючы неабходнасць мяняць «лысую гуму», камунальнікі раяць пакідаць яе на СТА або здаваць у пункт прыёму другаснай сыравіны.

Двары ж рэкамендуюць упрыгожваць дэкаратыўнымі раслінамі і кветкамі. Пры гэтым усё, што вышэй за 1,5 метра, ізноў жа патрабуе ўзгадненне з ЖЭС і ЖЭК.

Нагадаем, што з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну краіны Захаду спрабавалі абмежаваць пастаўкі ў Расею аўтамабільных апонаў. Але, як выявілася, Беларусь дапамагае абыходзіць гэтыя абмежаванні. А самі апоны пасля трапляюць у расейскія войскі, што бяруць удзел у вайне з Украінай.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10